Выкладчыкі кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання са студэнтамі прынялі ўдзел у прэзентацыі інтэрактыўнага выдання “Памятныя месцы Беларусі”, што адбылася ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

photo 2021 11 25 18 25 57

 

Мерапрыемства было арганізавана выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”, якое з’яўляецца базавай арганізацыяй кафедры, і ўжо доўгі час там функцыянуе філіял кафедры.

 

Падчас сустрэчы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” прадставіла выданне "Памятные места Беларуси". Гэта зусім новая кніга з элементамi дапоўненай рэальнасцi.

 

preze

 

Студэнты бліжэй пазнаёміліся з аўтарамі выдання і асаблівасцямі вытворчасці сучаснай кнігі.

 

photo 2021 11 25 18 25 55

Вверх