Прафесія журналіста вельмі дынамічная, творчая і цікавая. Сёння мы рыхтуем не толькі журналістаў для друкаваных, аўдыявізуальных і інтэрнэт-СМІ (у тым ліку журналістаў-міжнароднікаў), але і спецыялістаў па інфармацыі і камунікацыі, літаратурных рэдактараў. Прэзентацыя.

 

pic 2111

 

Факультэт журналістыкі БДУ з’яўляецца структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое забяспечвае:
- арганізацыю агульнапрафесійнай і спецыяльнай падрыхтоўкі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў у сферы журналістыкі;
- правядзенне вучэбнай, метадычнай, навуковай і выхаваўчай працы.

 

JOUR21

 

Факультэт журналістыкі БДУ валодае сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Будучыя журналісты працуюць у вучэбных тэле- і радыёстудыях, фоталабараторыі, лабараторыі інфарматыкі і мультымедыя. Нямала часу яны праводзяць у камп’ютарных класах. Студэнты забяспечваюцца вучэбнай і метадычнай літаратурай. Фонд чытальнай залы факультэцкай бібліятэкі складае больш за 15 тыс. экзэмпляраў. Пераважна гэта літаратура па журналістыцы, выдадзеная за апошнія гады. Студэнты маюць магчымасць працаваць не толькі з літаратурай, але і чытаць прэсу. Бібліятэка выпісвае больш за 50 найменаванняў газет і звыш за 40 найменаванняў часопісаў.

 

Journ media 19 037

 

На 7 кафедрах факультэта працуюць студэнцкія навуковыя гурткі, лабараторыі і клубы, літаратурныя аб’яднанні. Рэгулярна праходзяць навуковыя канферэнцыі, конкурсы творчых работ. Створаны ўмовы для таго, каб студэнты выяўлялі сваю індывідуальнасць, энтузіязм, імкненне да поспеху. Студэнты могуць паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў у вучэбнай газеце, а таксама паўдзельнічаць у выпуску вучэбнай тэле- ці радыёперадачы.

 

Konf journ 18 01


Добрая традыцыя на факультэце – правядзенне міжнародных навукова-практычных канферэнцый, пасродкам чаго і створаны ўмовы для абагульнення міжнароднага і нацыянальнага досведу журналісцкай тэорыі і практыкі. Міжнародныя навуковыя і педагагічныя сувязі пашыраюцца і па іншых кірунках – за апошні час больш за 40 выкладчыкаў удзельнічала ў міжнародных сімпозіумах і семінарах, праходзіла стажыроўкі ў Германіі, Францыі, Швецыі, Італіі, Кітаі.
Сёння падрыхтоўка да журналісцкай дзейнасці праводзіцца не толькі ва аўдыторыях, але і ў рэальных рэдакцыйных умовах. Скразны курс «Журналісцкае майстэрства», заняткі па 20 профільных курсах у творчых майстэрнях інтэгруюць і ўзмацняюць практычны аспект універсальнай адукацыі.

 

SMI Belarus 2019 20

 


Навучальны працэс спалучае класічную форму выкладання з новымі адукацыйнымі тэхналогіямі. Праведзена работа па стварэнні новага пакалення праграманага забеспячэння вучэбнага працэсу. Па кожнай са спецыяльнасцей прапануецца шэраг дысцыплін спецыялізацый, курсаў па профілі, спецкурсаў і спецсемінараў. Галоўнай мэтай навучальнага працэсу з’яўляецца падрыхтоўка шырока адукаваных спецыялістаў, здольных адаптавацца да самых разнастайных рэдакцыйных умоў.

 

Dyplom 2019 40

 


Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбна-азнаямляльную практыку, тры вытворчыя і адну пераддыпломную: у рэдакцыях газет, на радыё і тэлебачанні, у рэкламных агенцтвах і прэс-службах. Творчая справаздача аб вытворчай практыцы за час навучання на факультэце ставіцца першым пытаннем на дзяржаўным экзамене.

 

Journ media 19 031 


На факультэце існуе цэнтр падрыхтоўкі абітурыентаў, які займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў для маладых людзей, якія плануюць у будучым звязаць сваё жыццё з журналістыкай. Цэнтр займаеца арганізацыяй выязных семінараў на базе рэдакцыйных раённых газет, правядзеннем “круглых сталоў” з удзелам прадстаўнікоў моладзевых выданняў, “Дзён адчыненых дзвярэй” на факультэце журналістыкі, конкурсаў і творчых работ, падрыхтоўкай да ўступных экзаменаў на падрыхтоўчых курсах.

 

Journ 1 kurs 18 03


Размеркаванне выпускнікоў штогадова ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі Міністэрства інфармацыі і адукацыі, а таксама з запытамі рэдакцый. Попыт на журналісцкія кадры ў краіне сёння застаецца высокім.

 

Raspred 2018 007 


Факультэт журналістыкі БДУ – адзін з вядучых вучэбных і навуковых цэнтраў у сферы мас-медыя на постсавецкай прасторы. Мы валодаем высокім навукова-педагагічным патэнцыялам і здольныя паспяхова рыхтаваць высокакваліфікацыйных спецыялістаў для сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.

Вверх