контакты фотогалерея гостевая форум карта сайта
ГАЛОЎНАЯ
ФАКУЛЬТЭТ
ФАКУЛЬТЕТ ПОВЫШЕНИЯ КВАЛИФИКАЦИИ И ПЕРЕПОДГОТОВКИ КАДРОВ
НОВАЕ Ў БЕЛАРУСКІМ ПРАВАПІСЕ
АБІТУРЫЕНТАМ
КАФЕДРЫ
ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС
НАВУКОВАЯ РАБОТА
СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦË
ПРАКТЫКА
ЭЛЕКТРОННАЯ БIБЛIЯТЭКА
КАНСПЕКТЫ ЛЕКЦЫЙ
 

ГАЛОЎНАЯ arrow АБІТУРЫЕНТАМ arrow Праграмы экзаменаў
Праграмы экзаменаў Друк E-mail

Праграма ўступнага экзамену "Творчасць" (профіль - "журналістыка")
(І этап - сачыненне, ІІ этап - субяседаванне)

Праграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць" (профіль — "журналістыка")  СПАМПАВАЦЬ! NEW

     Кожны з абітурыентаў факультэта журналістыкі здае ўступны іспыт "Творчасць" (профіль "журналістыка"). Мэта іспыту заключаецца ў вызначэнні наяўнасці ў абітурыентаў творчых здольнасцей, схільнасці да прафесійнай журналісцкай дзейнасці, аналітычнага мыслення, умення даваць ацэнку падзеям і з'явам, а таксама ўяўленняў аб функцыянаванні сродкаў масавай інфармацыі. Іспыт "Творчасць" праводзіцца ў два этапы.
     Першы этап - творчае сачыненне.Iнфармацыйны стэнд у дворыку унiверсiтэта Яго пішуць абітурыенты на працягу 240 хвілін. Аб'ём - да чатырох старонак. Тэматыка творчых сачыненняў фарміруецца на аснове надзённых з'яў духоўна-маральнага і сацыяльнага жыцця грамадства.
Ацэнка выстаўляецца за змест (глыбіню і паўнату раскрыцця тэмы: агульную дасведчанасць у пытаннях культуры, публіцыстыкі, мастацкай літаратуры) і пісьменнасць (арфаграфія, пунктуацыя, граматыка, стылістыка).
     Асноўнымі крытэрыямі пры ацэнцы зместу сачынення з'яўляюцца наступныя:
-- асвятленне тэмы з аналізам фактаў рэчаіснасці;
-- уменне адбіраць факты, вылучаць істотнае;
-- сістэмнасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладання,
--аргументаванасць вывадаў і абагульненняў;
-- лексічнае багацце, выразнасць і вобразнасць мовы;
-- арыгінальнасць, творчая індывідуальнасць, інтэлект абітурыента.
     Другі этап творчага іспыту - вусны экзамен, які праходзіць у форме субяседавання і ўключае:
1) аналіз творчых работ абітурыента (публікацыі ў газетах і часопісах, сцэнарыі, тэксты сюжэтаў тэле- і радыёперадач, што выйшлі ў эфір і г. д.) ;
2) адказ на пытанні па тэмах, звязаных з камунікатыўнай дзейнасцю, журналісцкай і літаратурнай практыкай у межах агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі абітурыента;
3) выкананне пісьмовага задання па рэдагаванні тэкста.
     Творчыя работы (публікацыі ў газетах і часопісах, сцэнарыі, тэксты сюжэтаў тэле- і радыёперадач, што выйшлі ў эфір і г. д.) падаюцца абітурыентам у прыёмную камісію да пачатку ўступных іспытаў. Калі абітурыент не можа прадставіць арыгіналы публікацый, то іх копіі, а таксама копіі сцэнарыяў, тэкстаў сюжэтаў тэле- і радыёперадач павінны быць завераны адказнымі асобамі сродкаў масавай інфармацыі, з якімі супрацоўнічаў абітурыент, і пячаткай установы. Ацэнка прадстаўленых абітурыентам у прыёмную камісію творчых работ залежыць ад іх колькасці, якасці і тэрміну публікацыі або выхаду ў эфір.
     Умоўна тэмы гутаркі на субяседаванні могуць быць падзелены на блокі, якія ўключаюць грамадска-палітычную і эканамічную праблематыку, пытанні культурнага жыцця, міжнародных адносін, спецыфіку работы журналіста ў перыядычных выданнях, аўдыёвізуальных сродках масавай інфармацыі. Абітурыенту будзе прапанавана адказаць на шэраг пытанняў агульнапрафесійнага напрамку, якія, з аднаго боку, дазваляюць паказаць веды па праграмах дысцыплін гуманітарнага профілю сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, а з другога - даюць магчымасць весці субяседаванне, у час якога павінен выявіцца характар творчай асобы атэстуемага.
     Кожны этап творчага іспыту ацэньваецца па дзесяцібальнай шкале.
     Па выніках сачынення і субяседавання абітурыенту выстаўляецца агульная ацэнка.

Прыкладны пералік пытанняў для субяседавання

1. Ідэалогія беларускай дзяржавы і СМІ.
2. Caцыяльнa-экaнaмiчнaя палітыка Беларусі.
3. Духоўная сфера грамадства.
4. Маладзёжная палітыка і СМІ.
5. Адраджэнне вёскі. Асвятленне праблем ў СМІ.
6. Мараль як рэгулятар грамадскіх паводзін.
7. Журналістыка як від творчай дзейнасці.
8. Роля сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці чалавека.
9. Знакамітыя асветнікі Беларусі.
10. Найважнейшыя палітычныя падзеі апошняга часу ў краіне, у свеце.
11. Палітычныя партыі i грамадскія аб'яднанні на Беларусі.
12. Роля тэлебачання i радыё ў жыцці грамадства.
13. Адметныя праграмы тэлебачання i радыё.
14. Папулярныя тэле- i радыёжурналісты.
15. Перыядычны друк Беларусі.
16. Калі б я быў рэдактарам...
17. Мая тэма ў журналістыцы.
18. Маё разуменне «свабоды друку».
19. СМІ i грамадская думка.
20. Сенсацыя ў журналістыцы.
21. Асоба сучаснага журналіста.
22. Герой журналісцкага твора.
23. Творчы ідэал у журналістыцы.
24. Асноўныя тэмы беларускай прэсы.
25. Паняцце культуры. Формы i разнавіднасці.
26. Маладзёжныя выдані Беларусі.
27. Сучаснае беларускае мастацтва.
28. Гісторыя майго краю (горада, вёскі).
29. Літаратурныя творы на экране.
30. Гістарычныя помнікі на Беларусі.
31. Беларускія літаратурна-мастацкія газеты i часопісы.
32. Сучасная беларуская проза.
33. Сучасная беларуская паэзія.
34. «Звязда»  –  найстарэйшая беларускамоўная газета.
35. Журналістыка і спорт.
36. Мова i газета. Стылістычная палітра друку.
37. Двухмоўе на Беларусі.
38. Дзіцячая прэса Беларусі.
39. Журналістыка і літаратура.
40. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
41. Мае знакамітыя землякі.
42. Адметныя падзеі ў беларускай гісторыі.
43. Самая масавая беларуская газета. Асноўная праблематыка.
44. Прапаганда здаровага ладу жыцця ў СМІ.
45. Тэле-, радыёперадачы для дзяцей і падлеткаў.

 

Авторизация






Забылі пароль?

Опрос

Повышение квалификации по какой теме для Вас наиболее интересно?
 

Кто на сайте?

Зараз на сайце знаходзяцца:
10 госцяў

Случайное фото




Веб-журналист. Интернет-газета

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Белорусский государственный университет SpyLOG

© Белорусский государственный университет, Институт журналистики, 2007
Программирование и адаптация к CMS : shurph