«Гэтае выданне выведзе айчыннае караткевічазнаўства на новы даследчы ўзровень,– адзначыў вучоны. – Важна, каб кожная дэталь, кожная навуковая знаходка атрымала развіццё ў працах наступных даследчыкаў».

 

piciv

 

Віктар Іванавіч з’яўляецца адным з першых мовазнаўцаў, які даследаваў багатую моўную палітру твораў Уладзіміра Караткевіча. У яго кнізе «Лінгвістычная арганізацыя тэксту. У творчай лабараторыі Уладзіміра Караткевіча» (2002 г.) адзначалася, што ўлюбёным мастацкім тропам пісьменніка была персаніфікацыя. Менавіта ў ёй знітаваны светаўспрыманне аўтара, духоўны свет і невыказнае пачуццё болю Караткевіча за лёс сваёй зямлі. У вывучэнні творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча сёння ёсць шмат набыткаў і ў галіне мовазнаўства, і ў сферы літаратуразнаўства, і ў публіцыстыцы.

 

Круглы стол прайшоў у канферэнц-зале комплекса «БелЭкспа» падчас завяршэння XXVII Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Удзельнікамі абмеркавання сталі вядомыя вучоныя – прафесары Рагойша В.П., Саверчанка І.В., Мельнікава З.П., Зелянко В.У. і інш.

 

Вверх