20 снежня на "Тыдзень культуры" кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі быў запрошаны рэжысёр першага беларускага моладзевага сіткама (сітуацыйнай камедыі) Іван Паўлаў.

IMG 2223


Студэнты паглядзелі і абмеркавалі адну з серый "Ілюзій", знятых "Беларусьфільмам". Іван Паўлаў распавёў, як адбірае акцёраў для серыяла, якім чынам на працягу здымачнага працэсу змяняецца сцэнар. Рэжысёр прапанаваў студэнтам прыходзіць у госці на сцэнічную пляцоўку і спрабаваць сябе ў масавых сцэнах.

 

IMG 2234


Кінакрытык, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Людміла Іванаўна Перагудава правяла невялікую кінавіктарыну, пераможцы якой атрымалі ў падарунак часопісы з аўтографамі знакамітасцей.

 

IMG 2232

 

IMG 2228

 

IMG 2236

Вверх