Віншуем старшага выкладчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Лакцевіч Кацярыну Вячаславаўну з прысуджэннем ёй ВАК Рэспублікі Беларусь навуковай ступені кандыдата філалагічных навук! Зычым натхнення, творчых пошукаў і новых дасягненняў!

Абарона прайшла 22 мая 2019 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па спецыяльнасці 10.01.08 - "Тэорыя літаратуры. Тэксталогія". Тэма кандыдацкай дысертацыі – “Феномен ідэйна-суб’ектнай памежнасці ў лірыцы пачатку XX стагоддзя: сутнасць, генезіс, формы тэкставай рэалізацыі”. Навуковы кіраўнік – Яніцкая Святлана Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры БДУ.

 

lias

Вверх