Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сардэчна запрашае на Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы», якая адбудзецца 24-25 кастрычніка 2019 года ў 10.00 па адрасе: вул. Кальварыйская, 9, аўд. 308.

Праграма канферэнцыi.

Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы : зборнік навуковых артыкулаў / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал. : В. М. Самусевіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2019. – 279 сВыдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы : зборнік навуковых артыкулаў / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал. : В. М. Самусевіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2019. – 279 с.

Форум праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Плануюцца разнастайныя фарматы сустрэч: экспертныя пасяджэнні, дыскусійныя пляцоўкі, лекцыя-візуалізацыя, выставы, інтэрактыўныя экскурсіі і інш. (праграма дадаецца). Ганаровым госцем канферэнцыі з’яўляецца кафедра журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У. Г. Караленкі.

Канферэнцыя прысвечана 75-годдзю факультэта журналiстыкi і 50-годдзю кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання.