Эўрыстычныя заняткі прайшлі ў Прэс-цэнтры Вытворча-выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дом Прэсы» для студэнтаў першага курса факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ” – у межах вучэбнай дысцыпліны “Тэхналогіі інтэрв’ю” (кіраўнік майстар-класа дацэнт кафедры медыялогіі Т. У. Падаляк).

 

ftt1


Намеснік дырэктара Дома прэсы – кіраўнік Прэс-цэнтра Фёдар Рамашка расказаў, што ў аснову дзейнасці Прэс-цэнтра закладзены прынцыпы свабоднага руху інфармацыі, журналісцкай салідарнасці, плюралізму меркаванняў. Фёдар Яўгенавіч удакладніў дэталі і падрабязнасці арганізацыі прэс-канферэнцый, брыфінгаў, пасяджэнняў “круглых сталоў”, прэс-семінараў, прэс-прэзентацый. Вядучы спецыяліст аддзела прэс-канферэнцый Надзея Бародзіч на канкрэтных прыкладах праілюстравала спецыфіку правядзення прэс-мерапрыемстваў на грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную, культурную тэматыку.

 

ftt2

 

Супрацоўнікі Прэс-цэнтра выступілі таксама ў ролі галоўных дзейных асоб імправізаванай вучэбнай прэс-канферэнцыі, адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў-журфакаўцаў.

 

Фота Дар’і Бузук, студэнткі 1 курса.