Вучэбная прэс-канферэнцыя на тэму «Застылая мелодыя душы» адбылася ў межах факультатыўнага спецкурса – аўтарскага майстар-класа «Тэхналогіі інтэрв'ю» дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі Т. У. Падаляк.

 


Госцем студэнтаў-журфакаўцаў стаў Вячаслаў Лышчык – сын выдатнага скульптара Аляксандра Лышчыка, які заўчасна пайшоў з жыцця ад невылечнай хваробы. Многія ідэі Майстра не былі рэалізаваныя, засталіся дзясяткі незавершаных прац. Сын скульптара вырашыў працягнуць справу бацькі. А дзеля гэтага… змяніў прафесію. Яшчэ нядаўна ён быў папулярным музыкантам, выступаў пад псеўданімам Nils і ў дуэце The Champions. Летась у Мінску прайшла мастацкая выстаўка «Застылая мелодыя душы»: творчыя працы, эскізы і ўвасобленыя ў жыццё праекты скульптара Аляксандра Лышчыка.
Творчая спадчына бацькі стала справай жыцця і сына…