8 лістапада 2018 г. дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Часнок Ірына Чаславаўна правяла семінар для настаўнікаў «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў» у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Семiнар быў прысвечаны самым цiкавым праявам сучаснага лiтаратурнага жыцця. Часнок Ірынай Чаславаўнай былі прадстаўлены навiнкi мастацкай лiтаратуры, топавыя аўтары найноўшай лiтаратуры, хiты шорт-лiстоў лiтаратурных прэмiй.