У навукова-асветніцкім цэнтры рускай мовы і культуры імя прафесара Я. А. Майміна Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта падвялі вынікі VII Міжнароднага конкурса эсэ, прысвечанага роднай мове. Усяго падалі заяўкі 30 удзельнікаў з Беларусі і Расіі.

 

Дыплом 1 ступені атрымаў магістрант факультэта журналістыкі Максім Цюцянькоў. У працы "Мудрено пишут только о том, чего не понимают" ён распавёў аб важнай праблеме захавання роднай мовы ў сітуацыі білінгвізму. Навуковым кіраўніком выступіў прафесар Віктар Іўчанкаў. Другое і трэцяе месца за навучэнцамі ўстаноў Расійскай Федэрацыі.

 

Шчыра жадаем Максіму новых дасягненняў у творчасці і навуцы!

 

IMG 2451