Лекцыя прафесара Віктара Іўчанкава “Мова і штучны інтэлект”, якая адбылася 18 лютага ў медыятэцы імя прафесара М.Я.Цікоцкага на журфаку, выклікала шчырую зацікаўленасць у прысутных. Асабліва калі, аналізуючы складаныя з’явы функцыянавання мовы, прафесар папрасіў студэнтаў перадаць гукаперайменнем, напрыклад, дзеянне паводле слоў “Касіў Ясь канюшыну…”. Колькі гукаў пачулася! Ад свісту да шэпту… Слухачы “дакрануліся” да натуральнага ходу развіцця мовы, адчулі асалоду ад яе мілагучнасці і зведалі невычэрпную моц роднага маўлення.

 

IMG 4512

 

IMG 4490

 

З лекцыі Віктара Іванавіча пачаўся тыдзень роднай мовы на Кальварыйскай. Падчас мерапрыемства былі ўганараваны пераможцы конкурса чытальнікаў і дадзены старт акцыі “З мовай і ў сне і наяве”.

 

IMG 4499

 

IMG 4498

 

На лекцыі выкарыстоўваліся фрагменты відэалекцый праекта тэлеканала Беларусь-3 “Кафедра”.

 

 

IMG 4496

 

IMG 4506

 

IMG 4510

 

IMG 4507