Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Лілія Георгіеўна Шасцярнёва ўзначаліла філалагічную раду па праверцы масавай “Агульнай дыктоўкі” па беларускай мове, якая адбылаcя 6 чэрвеня у 12.00 у анлайн-фармаце.


LBK4YXYEQHs

 

У праверцы прымалі ўдзел студэнты 2 курса Аляксей Гуліцкі, Мацвей Зайцаў, Данііл Шэйка.

 

uYalMaevuPM

 

Сёлета для напісання быў прапанаваны тэкст сучаснага аўтара Марыі Цітарчук. У прамым эфіры яго прачытаў саліст вядомага беларускага гурта NIZKIZ Аляксандр Ільін.

 

20200607 163813

 

Аматары роднага слова змаглі не толькі праверыць свае веды, але і дапамагчы медыкам, якія змагаюцца з COVID-19. За кожнага ўдзельніка, які даслаў сваю працу на праверку, арганізатар мерапрыемства ААТ «Лидское пиво» пералічыць на дабрачынны рахунак 5 рублёў, а таксама дадатковыя сумы за ўсіх, хто атрымае па выніках 9 ці 10.

 

20200606 115812


На сёння з 550 правераных дытовак ёсць 32 выдатнікі (9 і 10). Усяго прымала ўдзел у “Агульнай дыктоўцы” больш за тысячу чалавек. Праверка дыктовак працягнецца да канца тыдня.

20200607 163759

 

20200606 193246