Штогод 21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, у тым ліку і ў Беларусі. Ужо некалькі гадоў у гэты дзень у корпусе БДУ на вуліцы Кальварыйскай адбываецца штосьці неверагоднае. ІЖ БДУ адзначае Дзень роднай мовы штогод з 2011 года. Студэнты чуюць беларускую мову паўсюль, па-сяброўску абдымаюцца з выкладчыкамі, танчаць на перапынках і на вечарыне, спрабуюць дранікі! Дзіўная атмасфера!


Свята сапраўды аб'ядноўвае ўвесь факультэт, студэнтаў і выкладчыкаў. Слоган гэтага года — «Заручыся з мовай».
У праграме — майстар-класы, лекцыі і творчыя сустрэчы. Ключавая падзея — «Вечарына», забаўляльная праграма, стылізаваная пад традыцыйнае беларускае вяселле. Запрашаем вас адзначыць гэтае свята разам!
Галоўным госцем Вечарыны стане музычны гурт «HandMadE».
Арганізатары Дня роднай мовы на Кальварыйскай — Савет стараст і кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ.
Больш інфармацыі — у афіцыйнай суполцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" (https://vk.com/rodnayamova).